самадзейны // самадзеючы

Самадзейны.
1. Які дзейнічае актыўна сам, па ўласнаму пачыну; заснаваны на самастойнай ініцыятыве.
Самадзейным спосабам узведзены і цэлы пасёлак з васьмі драўляных дамоў. Звязда.
2. Які мае адносіны да мастацкай творчасці народных мас; які ўдзельнічае ў самадзейнасці.
Моладзь, пажылыя, старыя калгаснікі і калгасніцы актыўна ўдзельнічаюць у самадзейных гуртках. А.Бялевіч.

Самадзеючы. Які дзейнічае аўтаматычна, сам сабою.
Самадзеючыя апараты.

Паведаміць пра недакладнасьць