самалюбаванне // самалюбівасць / самалюбнасць / самалюбства // самаўлюбёнасць

Самалюбаванне. Любаванне самім сабой, сваімі здольнасцямі, поспехамі, заслугамі і г.д.
Яго характару ўласцівы ліхацтва, самалюбаванне, паказны гераізм. В.Хомчанка.

Самалюбівасць. Тое, што і самалюбства.
[Шыковіч] не вызначаўся залішняй самалюбівасцю, але яго заўсёды абурала, калі дзе пачыналася палітыканства - гульня ў важнасць і строгасць. І.Шамякін.

Самалюбнасць. Тое, што і самалюбства.
Ісці дзе-небудзь у сярэдзіне не дазваляла ... Ермакову самалюбнасць. І.Мележ.

Самалюбства. Пачуццё ўласнай годнасці, якое звычайна спалучаецца з раўнівымі адносінамі да думкі пра сябе іншых людзей.
А цяпер ... [Платон], бадай, з аднаго самалюбства, хацеў давесці, што і ў яго галава не так сабе на плячах. М.Ракітны.

Самаўлюбёнасць. Улюбёнасць у сябе самога, упэўненасць у выключнасці сваёй асобы, сваёй знешнасці, у сваіх незвычайных здольнасцях і г.д.
Унутраная пустата, якая прыкрываецца самаўпэўненасцю, «фанабэрыяй», самаўлюбёнасць здаровай жывёлы - вось і ўвесь Задарожны. Наднёманскія былі.

Паведаміць пра недакладнасьць