саматужніцкі // саматужны

Саматужніцкі. Які мае адносіны да саматужніцтва.
Саматужніцкія вырабы. Саматужніцкі занятак.

Саматужны.
1. Які мае адносіны да саматужнікаў; зроблены ўручную; прымітыўны па выкананню, недасканалы.
Дзядзька Марцін рэзаў сечку на саматужнай сячкарні, - відаць, збіраўся ехаць араць папар. Я.Колас.
2. перан. Неарганізаваны, распылены, адасоблены; малакваліфікаваны.
Адным словам, падрыхтоўка мая была неважнецкая, саматужная. М.Лужанін.

Паведаміць пра недакладнасьць