саслоўе // саслоўнасць

Саслоўе.
1. Грамадская група, якая склалася на аснове класавых адносін феадалізму са спадчыннымі правамі і абавязкамі.
Селянін атрымаў права выйсці з сялянскага саслоўя і прыпісацца ў мяшчане або купцы. Гісторыя СССР.
2. У дарэвалюцыйнай Расеі: група асоб, аб'яднаных прафесіянальнымі інтарэсамі.
Акалічнасці далучэння Багушэвіча да адвакацкага саслоўя ўстанаўліваюцца дастаткова поўна па іншых дакументах. Г.Кісялёў.

Саслоўнасць. Падзел грамадства на саслоўі; прыналежнасць да таго ці іншага саслоўя.
Школьная сістэма была пабудавана на прынцыпах саслоўнасці, прыгнёту шматлікіх народаў, нераўнапраўі жанчын. І.Ільюшын.

Паведаміць пра недакладнасьць