свірэпа // свірэпіца // свірэпка

Свірэпа. Пустазелле, палявая шматгадовая расліна з жоўтымі кветкамі.
Паміж зялёнага мора, якое хвалямі пералівалася на сонцы, месцамі былі спрэс жоўтыя плямы свірэпы. І.Гурскі.

Свірэпіца. Аднагадовая культурная расліна, з насення якой здабываецца тэхнічны алей.
Свірэпіцу іншы раз называюць яшчэ і капустай палявой.

Свірэпка. Тое, што і свірэпа.
- Усё выгарала. Праўда, пустазелле расце. Спякоты не баіцца. Аж жоўта на полі ад свірэпкі. І.Навуменка.

Паведаміць пра недакладнасьць