святлафор // семафор

Святлафор. Сігнальны электрычны ліхтар з чырвоным, жоўтым і зялёным шкельцамі для рэгулявання руху на вуліцах, дарогах і г.д.
Віктар Іванавіч, падышоўшы да акна, адсунуўшы штору, глядзіць на пустую вуліцу, дзе на рагу раўнамерна мігае жоўты ліхтар святлафора. В.Гігевіч.

Семафор. Сігнальнае прыстасаванне на чыгуначных шляхах для перадачы сігналаў па руху цягнікоў.
І калі замігцяць семафоры за станцыяй і абалье месяц рэйкі сярэбраным святлом - тады адпачынак. М.Лынькоў.

Паведаміць пра недакладнасьць