секта // секцыя

Секта.
1. Рэлігійная абшчына, якая адасобілася ад царквы.
Рэлігійнымі сектамі называюцца арганізацыі і групы веруючых, якія адкалоліся ад галоўнай, пануючай царквы. Пытанні рэлігіі і атэізму.
2. перан. Наогул усякая адасобленая група людзей.
Усе заклінальнікі змей у Марока - берберы, якія належаць да асобнай секты ці брацтва заклінальнікаў. В.Вольскі.

Секцыя.
1. Аддзел установы, арганізацыі з пэўнай спецыялізацыяй.
Адбыліся справаздачна-перавыбарчыя сходы творчых секцый Саюза пісьменнікаў БССР. Полымя.
2. Адна з частак, якія складаюць штосьці цэлае.
У сіласнай вежы занялі толькі адну секцыю, і кукурузы болей не было. Я.Ермаловіч.

Паведаміць пра недакладнасьць