Секстан. Тое, што і секстант.
Паказчыкі секстана надзейныя і беспамылковыя.
Секстант. Вугламерны інструмент, які выкарыстоўваецца ў параходстве і авіяцыі.
Усе выступаючыя часткі самалёта: антэны, купал астранамічнага секстанта, абцякальнікі крылаў, паветразборнікі - ззялі блакітным халодным агнём. Звязда.
Сектант. Паслядоўнік якой-н. рэлігійнай секты; прадстаўнік якой-н. групы, секты.
Сектантаў Валуеў ненавідзеў. Таксама ён цярпець не мог раскольнікаў. У.Караткевіч.