селектар // селекцыянер

Селектар. Апарат для адначасовага тэлефоннага выкліку некалькіх або ўсіх абанентаў пэўнай лініі.
[У пакоі] стаяць селектары і тэлефонныя апараты, звязаныя дзесяткамі правадоў з усімі ўчасткамі і службамі будоўлі. С.Грахоўскі.

Селекцыянер. Спецыяліст па селекцыі - паляпшэнню гатункаў раслін ці парод жывёл, вывядзенню новых гатункаў і парод шляхам штучнага адбору.
Красан даведаўся аб цудоўных выніках селекцыянераў [доследнай] станцыі Лошыца. А.Стаховіч.

Паведаміць пра недакладнасьць