сенатарскі // сенацкі

Сенатарскі. Які мае адносіны да сенатара, належыць яму.
[Містэр Лаян] марыў ужо аб сенатарскім альбо кангрэсменаўскім крэсле, нават думаў часам аб тым, як пачуваў бы ён сябе ў ролі губернатара. М.Лынькоў.

Сенацкі. Які мае адносіны да сената, звязаны з яго дзейнасцю.
Большасць сябраў сенацкай камісіі выступілі ў падтрымку гэтай прапановы. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць