Сепаратны. Асобны, які вядзецца без ведама і згоды саюзнікаў.
Сепаратны мір - у міжнародным праве мір ці перамір'е, што заключаецца паміж дзяржавамі асобна ад сваіх саюзнікаў у вайне. З'яўляецца парушэннем абавязкаў у адносінах да сваіх саюзнікаў. БелСЭ.
Сепаратысцкі. Які мае адносіны да сепаратызму - імкнення да аддзялення, адасаблення.
Капітану не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілева. У.Караткевіч.
Сепаратыўны. Які вызначаецца сепаратызмам, прасякнуты сепаратызмам - імкненнем да аддзялення, адасаблення.
Сепаратыўны настрой. Сепаратыўныя выступленні.