Сепсіс. Цяжкае інфекцыйнае захворванне: агульнае заражэнне арганізма хваробатворнымі мікробамі, якія трапілі ў кроў.
Праз два дні мяне даставілі ў клініку. Пачалося запаленне касцей, а неўзабаве і сепсіс - агульнае заражэнне крыві. А.Асіпенка.
Скепсіс. Крытычна-недаверлівыя, скептычныя адносіны да чаго-н., крайняе сумненне ў чым-н.
Здарылася так, што перад Іванавымі вачыма прамільгнуў вельмі яскравы выпадак з жыцця, які надоўга засмуціў яго няверам і скепсісам. В.Быкаў.