сервіз // сервіс

Сервіз. Поўны набор сталовай ці чайнай пасуды на пэўную колькасць асоб.
Вось толькі кафейнага сервіза не было, і давялося піць каму з кубкаў, каму са шклянак. У.Шыцік.

Сервіс. Абслугоўванне бытавых патрэб насельніцтва.
Сучаснае прадпрыемства, сучасныя формы сервісу - вось што такое Менскі цэнтр па рамонту і абслугоўванню аўтамабіляў «Жыгулі». Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць