Серпанцін.
1. Доўгая вузкая лента з каляровай паперы, якой упрыгожваюць святочную залу на балях, карнавалах і пад.
Настаўнікі весяліліся гэты вечар. Са столі звісалі рамонкі, і серпанцін, і цацачныя зямныя шарыкі. Е.Лось.
2. перан. Участак звілістай горнай дарогі.
Адхон, зарослы векавымі дрэвамі, цягнуўся з левага боку. У адным месцы на яго ўзбягалі звілістым серпанцінам мармуровыя сходы з шырокімі прыступкамі. У.Караткевіч.
Серпенцін. Паласаты мінерал белага, зялёнага і іншых колераў з разнастайнымі адценнямі.
Правая рука з каменным бранзалетам з серпенціну адкінута. У.Караткевіч.