Сімуляцыя. Прытворства; стварэнне фальшывага ўражання, уяўлення пра што-н.
- Уставай і ты, Максім, - бадзёра гаварыў ён, - хопіць сімуляцыі. Нам у дарогу пара. М.Машара.
Стымуляцыя. Выкарыстанне стымулятара - рэчыва, якое стымулюе развіццё раслін і жывёл ці лекавага прэпарата для павышэння працаздольнасці, вынослівасці, для паляпшэння самаадчування.
Стварэнне дадатковых біялагічных крыніц стымуляцыі таго ці іншага ўнутранага органа чалавека можа ў недалёкім будучым ператварыцца з даўняй мары лекараў у рэальнасць. Звязда.
Стымуляванне. Стварэнне стымулаў да чаго-н., заахвочванне; паскарэнне ажыццяўлення чаго-н.
Эканамічнае стымуляванне вытворчасці.