сіндыкалісцкі // сіндыкальны // сіндыкатны / сіндыкацкі

Сіндыкалісцкі. Які мае адносіны да сіндыкалізму - апартуністычнай плыні ў рабочым руху, прыхільнікі якой разглядалі эканамічную барацьбу як адзіны шлях да сацыялізму.
Сіндыкалісцкія прафсаюзы. Сіндыкалісцкі ўхіл.

Сіндыкальны. Які мае адносіны да сіндыката - прафесіянальных саюзаў у Францыі і некаторых іншых краінах.
Сіндыкальны кангрэс.

Сіндыкатны. Які мае адносіны да сіндыката - капіталістычнай манаполіі, аб'яднання прадпрыемцаў.
Сіндыкатныя арганізацыі.

Сіндыкацкі. Тое, што і сіндыкатны.
Сіндыкацкія праблемы.

Паведаміць пра недакладнасьць