Сістэматыка.
1. Спец. Класіфікацыя, групоўка прадметаў, з'яў.
Абгрунтаваўшы гістарычны працэс развіцця відаў, тэорыя Дарвіна запатрабавала іншага падыходу да сістэматыкі арганізмаў. Народная асвета.
2. Навука аб размеркаванні жывёл і раслін па класіфікацыйных групах (відах, родах і г.д.).
У наступныя гады мы вывучалі фізіялогію, сістэматыку пазваночных жывёл, параўнальную анатомію, гісталогію і многа іншых прадметаў. Я.Цынгер.
Сістэматычнасць. Наяўнасць сістэмы ў чым-н.; паслядоўнасць, планамернасць.
Чацвёртая ўмова поспеху практыкаванняў - іх сістэматычнасць. Педагогіка.
Сістэматызацыя. Прывядзенне чаго-н. у сістэму, парадак.
Настаў час для работы па сістэматызацыі і апрацоўцы песень і вершаў. Полымя.
Сістэмнасць. Заканамернасць, паслядоўнасць; парадак.
Строгая сістэмнасць у падачы матэрыялу.