Скульптарскі. Які мае адносіны да скульптара.
У яго яшчэ ў дзяцінстве праявіліся скульптарскія здольнасці, пазней скульптура стала яго захапленнем, якому ён верны ўсё жыццё. ЛіМ.
Скульптурны. Які мае адносіны да скульптуры; які з'яўляецца скульптурай; які перадаецца ў скульптуры; рэльефны.
Выстаўка займала некалькі вялікіх залаў. Сцены былі ўвешаны палотнамі ў рамах з залачонага багету, залы ўстаўлены скульптурнымі і разьбярнымі работамі. Я.Скрыган.