слізісты // слізкі

Слізісты. Які мае адносіны да слізі, з'яўляецца сліззю; які выдзяляе слізь.
Асцюкаватая мякіна раніць слізістыя абалонкі поласці рота і можа прывесці да розных захворванняў жывёлы. В.Сапуноў.

Слізкі.
1. Такі, на якім цяжка ўтрымацца, устаяць, або які цяжка ўтрымаць; гладкі.
Мянтуз слізкі, цяжка яго рукамі ўзяць. М.Лынькоў.
2. перан. Ненадзейны, небяспечны; які мае ў сабе што-н. няпэўнае, двухсэнсавае.
Па застыглым твары Саладухі паўзе слізкая ўсмешка. І.Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць