слоўнікавы // слоўны

Слоўнікавы.
1. Які мае адносіны да складання і выдання слоўнікаў.
Не выклікае пярэчання і структура слоўнікавых артыкулаў. Яна надзвычай простая, матэрыял падаецца прадумана, эканомна. Полымя.
2. Які мае адносіны да слоўнікавага саставу, лексікі.
Сінонім: лексічны.
Мова паэта, яго слоўнікавы запас у вершы «Адыходзячы з хаты» здзіўляюць сваім багаццем і сваёй разнастайнасцю. Р.Бярозкін.

Слоўны. Які мае адносіны да слова, складаецца са слоў; выказаны словамі.
Найлепшы твор - гэта той, які мае найбольшую ідэйную нагрузку пры найкарацейшым і найдасканалейшым слоўным выражэнні. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць