слязісты // слязлівы

Слязісты. Які выдзяляе слёзы; які хварэе на слёзацячэнне.
Хутка ўсе пайшлі на работу, у бараку засталіся толькі Федзя з маці ды старая сербка з сівай галавой і слязістымі вачыма. В.Хомчанка.

Слязлівы.
1. Які часта плача (пра чалавека); схільны да слёз.
Твары ў людзей прасветленыя, шмат хто выцірае вочы, не адна Ніна такая слязлівая. Л.Арабей.
2. Які выклікае жаласць, спачуванне.
Слязлівы расказ.
3. Разм. Напоўнены слязамі, са слязамі (пра вочы).
Кабыла павярнула галаву і зірнула сумнымі слязлівымі вачыма. А.Чарнышэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць