спадчына // спадчыннасць

Спадчына.
1. Маёмасць, якая пераходзіць каму-н. пасля смерці яе ўладальніка; тое, што пакінута папярэднікам у якой-н. галіне дзейнасці, справе.
Фарфоравыя талеркі, па-мастацку распісаныя, - спадчына пана Скірмунта - былі напоўнены закускамі. А.Чарнышэвіч.
2. З'явы культурнага жыцця, быту, якія ўспрыняты ад папярэдніх дзеячаў.
Авалоданне класічнай спадчынай мела важнае значэнне для развіцця самабытнага таленту Коласа. Л.Фіглоўская.

Спадчыннасць.
1. Сукупнасць прыродных асаблівасцей арганізма, атрыманых ад бацькоў ці папярэднікаў.
Гэтыя працы паказалі, што пад уплывам угнаенняў можна зменьваць і спадчыннасць расліны, зменьваць прыроду расліны. Беларусь.
2. Тое, што і спадчына.
Уласнік гэтага пляца, паспеўшы зацвердзіцца ў правах спадчыннасці, падаў на ўласніка завода ў суд. К.Чорны.

Паведаміць пра недакладнасьць