спружыністы // спружынны // спружыновы

Спружыністы. Пругкі, як спружына; здольны спружыніць.
Адным кароткім спружыністым рухам [вугор], як змяя, выслізне з вашых рук - і толькі яго і бачылі. А.Матрунёнак.

Спружынны. Які ідзе на выраб спружын; які мае спружыны, зроблены на спружынах (пра мэблю).
Дамы драўляныя, вялікія, на чатыры ды пяць пакояў, з мяккімі спружыннымі канапамі і крэсламі. А.Русецкі.
|| Які дзейнічае пры дапамозе спружыны. Спружынная жарліца - больш дасканалая і надзейная снасць. А.Матрунёнак.

Спружыновы. Які дзейнічае пры дапамозе спружын.
Спружыновая барана.

Паведаміць пра недакладнасьць