станічны // станцыйны

Станічны. Які мае адносіны да станіцы, характэрны для яе.
Са станічнага парку, які пачынаўся адразу па той бок вуліцы, улівалася ў пакой, затапляючы яго да краёў, музыка. І.Чыгрынаў.

Станцыйны. Які мае адносіны да чыгуначнай станцыі, характэрны для яе.
Максім глянуў на станцыйны гадзіннік - да цягніка заставалася трохі больш за дзесяць хвілін. І.Чыгрынаў.

Паведаміць пра недакладнасьць