Старыць. каго-што. Рабіць больш старым, падобным на старога.
Сур'ёзнасць старыць малады твар. Л.Калюга.
Старэць.
1. Станавіцца старым ці больш старым.
- Настаўнікі старэюць, вучні сталеюць. Усё як трэба. В.Карамазаў.
2. Станавіцца ўстарэлым.
Лепшае з тае творчае спадчыны, якую пакінуў Андрэй Александровіч, не старэе. А.Звонак.