ствалаваты // ствалавы // ствалісты // стваловы // ствольны

Ствалаваты. Падобны на ствол, цвёрды (пра расліны).
Ствалаватае сцябло.

Ствалавы. Які мае адносіны да ствала (пра дрэвы; агнястрэльную зброю).
Ствалавая частка сасны. Ствалавы канал вінтоўкі.

Ствалісты. Які мае шмат ствалоў (пра дрэва, куст).
Ствалісты граб.

Стваловы.
1. Тое, што і ствалавы.
Стваловая драўніна. Стваловая частка зброі.
2. у знач. наз. Той, хто кіруе спускавым механізмам у шахце.
Яго брат працуе ў шахце стваловым.

Ствольны. Які мае адносіны да ствала (пра агнястрэльную зброю).
Ствольная каробка. Ствольныя нарэзы.

Паведаміць пра недакладнасьць