сядзіба // сяліба

Сядзіба. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам, агародам (звычайна ў сельскай мясцовасці).
Тое, што яшчэ здаля звярнула на сябе іх увагу, зблізку аказалася нейкай будынінай - ускраіннай сядзібай вёскі або якім хутарам. В.Быкаў.
Няправільна. Каля вёскі Койтава Віцебскага раёна ёсць сядзіба (трэба: сяліба) Здраўнева. Яна звязана з імем выдатнага расейскага мастака Рэпіна. Тут на маляўнічым беразе Заходняй Дзвіны мастак жыў з 1892 па 1900 год. Полымя.

Сяліба. Невялікі населены пункт у сельскай мясцовасці.
Яна сустрэла яго пад крайняю ад Вуглоў ліпай, у самым далёкім кутку сялібы. Я.Брыль.
Няправільна. Калі герой намерваецца падпаліць сялібу (трэба: сядзібу) аб'ездчыка, у чытача ўзнікае ўяўленне аб ім як аб чалавеку, у якога стыхійныя інстынкты ў часы глыбокага ўзбуджэння могуць узяць верх над свядомасцю. Д.Гальмакоў.

Паведаміць пра недакладнасьць