таксацыя // таксічнасць

Таксацыя. Спец.
1. Устанаўленне таксы - дакладнай расцэнкі тавараў ці размеру аплаты за працу, паслугі.
- Учора таксама позна ішла, прыцемкам. Таксацыю піловачніку па кнігах шукала. В.Карамазаў.
2. Улік і матэрыяльная ацэнка лесу: вызначэнне запасаў драўніны, аб'ёму дрэў, прыросту і г.д.
- Адпачынку засталося тры дні, - кажу я. - А там работа. Адна таксацыя выматае дух. І.Навуменка.

Таксічнасць. Здольнасць выклікаць атручванне; ядавітасць.
Трэба ўлічваць, што ў сонечныя дні таксічнасць некаторых ядахімікатаў значна зніжаецца. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць