таўшчыня // тоўшча

Таўшчыня. Велічыня папярочнага сячэння прадмета; размер у абхваце, па акружнасці; паўната.
Рады былі пераплецены між сабою, утвараючы калючую сцяну ў метр таўшчынёю. А.Ставер.

Тоўшча. Маса, пласт якога-н. рэчыва вялікай таўшчыні.
Праз зеленаватую тоўшчу вады быў відаць кожны каменьчык, кожная самая маленькая ракавінка. Я.Бяганская.

Паведаміць пра недакладнасьць