Тварожны. Які мае адносіны да тварагу, яго вырабу; прыгатаваны з тварагу.
Над застрэшшамі сушацца тварожныя сыры. К.Чорны.
Тварожысты. Знешне падобны на тварог.
Пры гэтай рэакцыі выпадае характэрны белы тварожысты асадак хлорыстага срэбра, які не раствараецца ў вадзе і разбаўленай кіслаце. Хімія.