тол // толь

Тол. Выбуховае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў артылерыі і падрыўной справе.
Сінонім: тратыл.
Мікола дастаў са снарадаў тол, складаў у кош і некуды адносіў. І.Новікаў.

Толь. Дахавы і ізаляцыйны матэрыял з асобага кардону, насычанага воданепранікальным саставам.
На даху, накрытым толем, нацерушылася ігліца. М.Даніленка.

Паведаміць пра недакладнасьць