трамбін // трамбоз // трамбон // тромб

Трамбін. Фермент, які выклікае згортванне крыві.
У крыві знаходзіцца некалькі розных ферментаў. Пры ўдзеле аднаго з іх - трамбіну - адбываецца згортванне крыві. Анатомія і фізіялогія чалавека.

Трамбоз. Працэс утварэння тромбаў у сасудах.
Яе [смерць] выклікала, мабыць, закупарка нырачных вен альбо трамбоз нырачных артэрыяў. А.Савіцкі.

Трамбон. Духавы музычны інструмент нізкага і рэзкага тэмбру, які мае выгляд двойчы выгнутай трубкі з шырокай гарлавінай.
Падвывалі трамбоны, раскаціста грымела піяніна, тоненькім ручайком ліўся голас скрыпкі. М.Капыловіч.

Тромб. Згустак крыві, які ўтварыўся ў крывяносным сасудзе ці ў сэрцы.
Часам пры рэўматызме і некаторых іншых хваробах пашкоджваецца ўнутраная абалонка сэрца ці крывяноснага сасуда. На месцы пашкоджання кроў пачынае згортвацца і ўтвараюцца згусткі крыві, ці тромбы. Анатомія і фізіялогія чалавека.

Паведаміць пра недакладнасьць