трубачны / трубкаваты // трубкавы // трубны // трубчасты

Трубачны. Зроблены з труб, трубак.
Трубачныя рыштаванні.

Трубкаваты. Тое, што і трубчасты.
Трубкаватае сцябло. Трубкаватыя фільтры.

Трубкавы. Які мае адносіны да трубкі - трубы невялікага сячэння.
Трубкавая падача паліва.

Трубны.
1. Які мае адносіны да трубы; звязаны з вытворчасцю труб.
Трубны завод. Трубны дым.
2. Які ўтвараецца музычным інструментам - трубой; які нагадвае гукі трубы.
Над галавой, дзесьці высока ў небе, чуваць трубныя крыкі адлётных жураўлёў. У.Краўчанка.

Трубчасты. Які мае форму трубы, трубкі; які складаецца з трубачак (пра будову рэчыва).
Трубчастая косць. Трубчастая будова глебы.

Паведаміць пра недакладнасьць