Тэма. Кола жыццёвых з'яў, падзей, якія з'яўляюцца зместам мастацкага твора ці ляжаць у аснове навуковага даследавання, даклада і інш.; прадмет гутаркі.
Для аўтара важна не толькі вызначыць тэму, глыбока разабрацца ў сутнасці праблемы, назапасіць факты і аргументы, але і ў кожным выпадку знайсці такую форму арганізацыі матэрыялу, якая б адпавядала менавіта гэтай тэме, гэтым фактам. Б.Стральцоў.
Тэматыка. Сукупнасць тэм.
Тэматыка лірычных твораў Я.Коласа надзвычай разнастайная. Беларусь.