убегчы // узбегчы

Убегчы. Увайсці куды-н. бягом.
З раніцы, як толькі я сеў за стол апрацоўваць допісы, у пакой убегла Валя. Р.Сабаленка.

Узбегчы.
1. Падняцца бягом куды-н. уверх, на больш высокае месца.
Разгневаны княжыч па адкрытай, засланай мядзведжымі і барсуковымі шкурамі галерэі ўзбег на другі ярус церама і вока ў вока сутыкнуўся з маці і братам Някрасам. Л.Дайнека.
2. Бягом зайсці, трапіць куды-н.; забегчы.
Стукнула брамка, і на двор узбегла дзяўчынка. А.Асіпенка.
|| Імгненна з'явіцца, выступіць; набегчы. Крывавая падцечына ўзбегла на вока. Р.Сабаленка.
|| перан. Раптоўна ўзнікнуць, паявіцца, прыйсці. І тут, як кажуць, мімаволі ўзбегла на памяць вядомая песня. І.Грамовіч.

Паведаміць пра недакладнасьць