увага // уважлівасць

Увага.
1. Сканцэнтраванасць зроку, слыху на чым-н., накіраванасць думкі на што-н.; цікавасць да чаго-н.
Сказаць праўду, на Ганьчыны прыборы старшыня не вельмі звяртае ўвагу. А.Васілевіч.
2. Клапатлівыя, чулыя адносіны, прыхільнасць да каго-чаго-н.
Ласкава свяціліся вочы ў кожнага, каму ўдавалася заслужыць увагу Гермінкі. Р.Няхай.

Уважлівасць.
1. Праяўленне ўвагі да каго-чаго-н.; засяроджанасць увагі.
Уся ўважлівасць хлопчыка была скіравана на агонь лучыны. З.Бядуля.
2. Уважлівыя адносіны да каго-н., прыхільнасць, добразычлівасць.
Бацькі з падкрэсленай уважлівасцю глядзелі адно за адным, як асірацелыя дзеці. А.Асіпенка.

Паведаміць пра недакладнасьць