уважаны // уважлівы / уважны

Уважаны. Такі, да якога аднесліся з увагаю.
Уважаная просьба.

Уважлівы. Які ставіцца да чаго-н. з увагай; які выказвае ўвагу; старанны; чулы, клапатлівы.
Надзя была вельмі ўважлівая да брата, заўсёды адчувала і разумела яго перажыванні, супярэчнасці ў думках і імкненнях. А.Кулакоўскі.

Уважны. Тое, што і ўважлівы.
Уважная прычына. Уважны слухач.

Паведаміць пра недакладнасьць