Уважыць.
1. каго-што. Аказаць каму-н. павагу, праявіць увагу да каго-н.
Як ні ўпіралася Поля, а прысесці да стала прыйшлося - трэба было ўважыць гасцей. М.Арочка.
2. каму. Зрабіць уступку, прыняўшы пад увагу што-н.; уступіць.
Я ж цябе ведаю, ты яму не саступіш і ён табе не ўважыць. І.Гурскі.
Узважыць. каго-што.
1. Вызначыць вагу, цяжар каго-чаго-н.
Клара ўзяла скрутак, здзівілася яго лёгкасці, узважыла на руцэ і разгарнула. В.Хомчанка.
2. перан. Абдумаць, ацаніць што-н.
Тамара не спала ўсю ноч, усё перадумала, усё ўзважыла. М.Гроднеў.