увалачы // узвалачы

Увалачы. каго-што. Разм.
1. Уцягнуць, з цяжкасцю ўнесці што-н. унутр чаго-н.
Неяк пасля абеду ... ля ўваходу ў палатку пачуліся галасы, тупат, і двое санітараў увалаклі насілкі з параненымі. В.Быкаў.
2. Украсці.
Воўк увалок авечку.

Узвалачы. каго-што. Разм. Падняць наверх што-н. цяжкае, грувасткае; усцягнуць; з цяжкасцю ўзвезці што-н. куды-н.
Але вось конь узвалок сані на горку і пайшоў лягчэй, мы нават пачалі адставаць. У.Дамашэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць