уваліцца // узваліцца

Уваліцца.
1. Упасці, праваліцца куды-н.
Каб не ўваліцца ўпоцемках у якую-небудзь яму, Пераход увесь час глядзеў сабе пад ногі. А.Кулакоўскі.
2. Стаць упалым; запасці.
І Нюра вельмі пахудзела, пахудзела і пастарэла. Шчокі ўваліліся, каля губ маршчыны. Вочы сумныя. Л.Арабей.
3. Разм. З шумам, грукатам увайсці куды-н.; уварвацца няпрошаным.
Тое, што столькі мужчын увалілася адразу ў хату, мусіць, спалохала гаспадыню. Р.Сабаленка.

Узваліцца. Разм. Наваліцца, налегчы ўсім цяжарам на каго-што-н.
- Хачу бацьку разбудзіць, а не магу крыкнуць... Не падымуся нават, як хто на плечы ўзваліўся. І.Пташнікаў.

Паведаміць пра недакладнасьць