угарэцца // узгарэцца

Угарэцца. Пачаць добра гарэць, разгарэцца.
Лабановіч сеў супраць дзверцаў печы. Дровы ўгарэліся і весела патрэсквалі. Ад агню ішло лагоднае цяпло.. Я.Колас.

Узгарэцца.
1. Пачаць гарэць, загарэцца; разгарэцца; запалаць.
Дровы добра ўзгарэліся.
|| Заблішчаць пад уздзеяннем якога-н. пачуцця (пра вочы); азарыцца якім-н. пачуццём; стаць гарачым. Хворы ўстрапянуўся на ложку, вочы яго ўзгарэліся нядобрай рашучасцю. В.Быкаў.
2. Узбудзіцца, запаліцца якім-н. пачуццём.
Сядзім мы з Барысам у канторы майстроў цэха, і ён расказвае мне, як некалі ўзгарэўся жаданнем стаць матросам. В.Мыслівец.
3. перан. Разм. Раззлавацца, абурыцца.
У той дзень яны ўпершыню пасварыліся. Марыя папракнула мужа за яго недарэчныя жарты, і Аляксей Іванавіч узгарэўся. А.Шашкоў.

Паведаміць пра недакладнасьць