Угоддзе. Участак зямлі, які мае гаспадарчае прызначэнне.
Васіліна забрала ў Люды аловак, прыхапіла з суседняга стала аркуш паперы і схілілася над картай, разглядаючы калгасныя ўгоддзі і іх межы. Т.Хадкевіч.
Угодкі. адз. няма. Гадавіна з дня смерці; адзначэнне гэтай даты; наогул урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой-н. падзеі.
Добра і тое, што кніга А.Лойкі ўбачыла свет іменна сёлета, калі наша грамадскасць адзначае 75-я ўгодкі з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У.Юрэвіч.