Удой. Колькасць малака, надоенага за адзін раз ці за які-н. перыяд.
З Апенькіным мы сёння сумесна праглядалі рацыён, і ён застаўся задаволены маёй раскладкай, тым больш, што ўдоі за апошнія два тыдні ў нас прыкметна павялічыліся. А.Васілевіч.
Удойлівасць. Тое, што і ўдойнасць.
Высокая ўдойлівасць каровы.
Удойнасць. Здольнасць жывёлы даваць тую ці іншую колькасць малака (удой).
Сінонім: малочнасць.
Правільны догляд за каровамі амаль удвая павысіў іх удойнасць. Полымя.