Удумаць. што. Разм. Надумаць, прыдумаць што-н.
Я паціснуў плячыма: што сталася сёння з жонкаю? - Ты нешта ўдумала сабе? Б.Сачанка.
Уздумаць.
1. Нечакана задумаць, захацець зрабіць што-н.
Сінонім: надумаць.
Мажэйка вырашыў рашуча адбівацца ад усіх, хто ўздумае на яго нападаць. У.Шахавец.
2. Разм. Успомніць, прыпомніць.
Хацела запрасіць: «Прыходзьце вы да нас», але ўздумала, што не яна гаспадыня тут, - Ядзя павінна запрашаць. Е.Лось.