Удыхнуць. што.
1. Набраць у лёгкія паветра пры дыханні; проціл. выдыхнуць.
Як хораша выйсці на двор і на поўныя грудзі ўдыхнуць свежае, крыху роснае ранняе паветра. П.Ткачоў.
2. перан.; у каго-што. Напоўніць, усяліць, заставіць пранікнуцца чым-н.
Удыхнуць новыя сілы. Удыхнуць надзею.
Уздыхнуць.
1. Зрабіць уздых, уздыханне.
Ён моўчкі тупаў услед і час ад часу чамусьці ўздыхаў. І.Чыгрынаў.
2. Перадыхнуць, адпачыць.
- Знайсці то знайшоў, ды вельмі ж занятыя яны: і днём і ноччу на будоўлі, уздыхнуць няма калі. А.Кулакоўскі.