Уезд. Месца, праз якое ўязджаюць куды-н.; заезд.
Пры ўездзе ў вёску на высокай маляўнічай арцы віселі лозунгі. Л.Гаўрылкін.
Уз'езд. Месца, дарога, па якой уз'язджаюць на што-н., куды-н.
На паваротцы дарогі, дзе пачынаўся ўз'езд на бераг, Каваль заўважыў Паліну. А.Савіцкі.