уесціся // уз'есціся

Уесціся.
1. Глыбока пранікнуць, упіцца ў што-н. (пра фарбу, пыл і інш.).
У лазні Сымон старанна мыў рукі, бо ў іх яшчэ ў першы дзень работы ўелася смала. А.Чарнышэвіч.
2. Урэзацца, упіцца.
Моцна скруцілі Міколку рукі назад, аж уеліся рамяні ў цела. М.Лынькоў.
3. перан. Разм. Надоўга застацца ў памяці, сэрцы і г.д.
Звон ходзікаў на ўсё жыццё ўеўся ў памяць Аксёну. І.Дуброўскі.

Уз'есціся. Разм. Раззлавацца, накінуцца на каго-н. з папрокамі, абвінавачаннямі, пагрозамі; пачаць помсціць каму-н.
- Добра зрабілі, што не задзіраліся з ... [жулікамі], бо гэтая шайка, калі б уз'елася, нарабіла б вам бяды. М.Машара.

Паведаміць пра недакладнасьць