Узлегчы. Налегчы, наваліцца на каго-што-н.
Хлопец адразу падышоў да агароджы і ўзлёг на яе грудзьмі. К.Чорны.
Улегчы. Разм.
1. Поўнасцю аддацца якой-н. справе.
Ціхон прамаўчаў, выкарпаў з гэбля стружку і зноў улёг габляваць. М.Лобан.
2. Кінуцца наўздагон за кім-чым-н.
І раптам пад самымі нагамі прашмыгнула рудая вавёрка. Нават не памятаў Алесь, як улёг за ёй. М.Ваданосаў.
3. Пачаць заляцацца да каго-н.
Не на жарты [Галаўня] улёг за Клавай. М.Гроднеў.