Узнесці.
1. каго-што. Падняўшы, занесці куды-н. наверх.
Узнесці цэглу на другі паверх. Узнесці вёдры з вадой на ганак.
2. што. Падняць, узняць увысь, угору; ускінуць.
Старыя яліны высока ўзнеслі свае лапы ў чорнае неба. М.Лынькоў.
3. што. Збудаваць, пабудаваць.
У рукі ўласныя свой лёс узяў народ вольналюбівы, на вогнішчы палацы ўзнёс, ператварыў балоты ў нівы. К.Крапіва.
4. перан. каго-што. Узвялічыць, узвысіць; усхваліць.
Падхалім заўсёды ўзносіць, хваліць здольнасці начальніка.
Унесці. каго-што.
1. Прынесці, занесці ўнутр чаго-н., куды-н.
Цётка папалася спагадлівая, картоплі чыгун наварыла, саломы ўнясла куль. І.Навуменка.
2. Заплаціць, зрабіць узнос.
- Грошы я магу заўтра ўнесці ў касу. А.Пальчэўскі.
3. Уключыць у склад каго-чаго-н.; дабавіць, зрабіць папраўкі.
Змены, што я ўнесла ў меню, асаблівага ўздыму не выклікалі. А.Савіцкі.
4. Даць пранікнуць куды-н., умяшаць у што-н.
Унесці кампост у глебу. Унесці мінеральныя ўгнаенні.
5. перан. Выклікаць, зрабіць; узбагаціць.
Больш жвавасці ўнесла заўвага Клаўдзіі Хацкевіч. І.Шамякін.