укалупіць / укалупнуць // ускалупіць / ускалупнуць

Укалупіць. Тое, што і ўкалупнуць.
Укалупіць крышку сыру.

Укалупнуць. Разм.
1. што. Калупнуўшы, аддзяліць.
Сінонім: адкалупнуць.
Укалупнуць масла.
2. перан.; каго. Падкалоць, кальнуць каго-н. у размове.
Ледзь падрос, а ўжо так і цэліць, каб укалупнуць чалавека. М.Скрыпка.

Ускалупіць. Разм. Тое, што і ўскалупнуць.
Ускалупіць больку.

Ускалупнуць. што. Калупнуўшы, прыўзняць, аддзерці, аддзяліць.
Ускалупнуць нарыў.

Паведаміць пра недакладнасьць